пятница, 3 мая 2013 г.

2 задание

1 билет

1 часть 

Жыццё і заняткі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

Все 46 вопросов к 23 билетам ]
Першабытны лад на тэрыторыі Беларуси падзяляецца вучонымі на тры перыяды (у залежнасці ад таго, з якіх матэрыялаў рабіліся прылады працы): каменны, бронзавы, жалезны вякі. Першыя спробы першабытнага чалавека пра-нікнуць на тэрыторыю Беларусі датуюцца прыкладна 35 тыс. гадоў назад. Тагачасных людзей называюць кра-маньёнцамг (рэшткі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньён у Францыі). Яны па знешнім выглядзе вельмі падобныя да сучасных. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў ха-лодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэры-торыі Беларусі ледавіка. Краманьёнцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусь Самыя старажытныя паселішчы людзей(стаянкі) знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 26—23 тыс. гадоў назад. Тут знойдзены рэшткі вогнішча, прылады працы з крэменю, а такса-ма косці і чарапы мамантаў, што выкарыстоўваліся для 6у-даўніцтва жылля.
2. Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н. э. За гэты перяд адбылося некалькі наступленняў ледавіка.
Найбольш важнымі дасягненнямі першабытных людзей былі асваенне агню, вынаходства востраканцовых прылад, якія сякуць, рэжуць і колюць. На тэрыторыі, што заставала-ся свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавіка, людзі займаліся збіральніцтвам каранёў, клубняў. Для гэ-тагаяны выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострыя камяні. Заняткам людзей таксама было загоннае паляванне на маман-таў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп'яў). Людзі выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі пры рыбнай лоўлі.
Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што яны бралі ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Такі від гаспадаркі называюцьспажывецкім.
Пасля адыходу апошняга ледавіка адбылося пацяпленне. Былая ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі, лесам, была населена дзікімі звярамі. Першабытныя людзі пасту-пова сталі займацца індывідуальным паляваннем. У гэтым ім дапамагаў сабака — першая прыручаная чалавекам жывё-ла. Людзі пераходзілі да аселага жыцця, вынайшлі лук і драў-ляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, пачалі выкарыстоўваць пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаў-ны (лодкі). Зараджаюцца гончарства і ткацтва. Людзі па-чал! вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля або ў цэнтр вогнішча, бо ў той час яшчэ не ведалі, што такое стол.
Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалі ў першабытных шахтах — вертикаль ных калодзежах глыбінёй 3—5 м; знойдзены археолагамі каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.
Першым вядомым калектывам людзей быў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылі ўжорода-вымі абшчынамі, якія аб'ядноўвалі 50—70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноў-валіся ўплямёны. Некаторыя гісторыкі падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова лічылася па мацярын-скай лініі, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю ў жыцці першабытнага грамадства. Такі парадак жыцця называюць матрыярхатам.
2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы III і II тыс. да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку I тыс. да н. э. У гэты час вырабы з медзі і бронзы з поўдня трапля-юць на тэрыторыю Беларусі. Тут не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Вера-годна, свіння стала першай свойскай жывёлай. Адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлі і ад збіральніцтва да земляробства. Ён азначаў пераход ад спажывецкай да вытвор -чай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажыт-ныя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыро-дзе.Спачатку земляробства было матычным, калі асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым — падсечна-агнявым.Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карча-вал! і палілі пні, попел выкарыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцёрках. Для захавання зерня і малака ад разведзеных жывёл рабілі пласкадонны гліняны посуд.
Жывёлагадоўля і падсечна-агнявое земляробства ў брон-завым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля муж-чынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену ма-цярынскаму роду прыйшоў бацькоўскі (патрыярхат).
У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі паступова пачалі пранікаць індаеўрапейцы — шматлікія плямёны жы-вёлаводаў-вандроўнікаў, якія жылі першапачаткова ў Малой Азіі па суседстве з народамі Старажытнага Усходу. У час рас-сялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання індаеўра-пейцаў з мясцовым насельніцтвам узніклі племянныя аб'яд-нанні германцаў, славян і балтаў. Балцкія плямёны, якія з'яўляюцца продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, пачалі паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.
3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся прыклад-на ў VII ст. да н. э. Людзі навучыліся здабываць жалезную руду. Яе называлі балотнай, таму што знаходзілі яе па бурым кодеры на балоце або пад дзірваном на лузе. 3 руды выплаў-лялі ў сыродутных домніцах — печах, зробленых з гліны, по-рыстую масу — крычнае жалеза. Паступова развівалася земляробства, якое стала ворным. Выкарыстоўваліся ралы з жалезным нарогам-наканечнікам.
Родавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на новых землях у пошуках урадлівай глебы і пашы для жывёлы, а так-сама змешвання прышлых земляробаў і жывёл аводаў з мясцовым насельніцтвам пачала паступова ператварацца ў су-седска-родавую. На чале абшчыны стаяў выбарны савет ста-рэйшын.
Удасканаленне прылад працы прывяло да з'яўлення ліш-каў прадуктаў і ўзнікнення маёмаснай няроўнасці сярод людзей. З'явіліся багатыя і бедныя. Паміж імі ўзнікалі сутычкі. Для абароны людзі пачалі будаваць умацаваныя паселішчы — гарадзішчы.
4. Немагчымасць растлумачыць прыродныя з'явы (малан-ку, гром і інш.) парадзіла веру людзей у звышнатуральныя сілы прыроды. Чалавек верыў у існаванне душы, здольнай жыць асобна ад цела і нават пасля смерці. Такія вераванні называюць анімізмсш (ад лацінскага «душа»). Вера чалаве-ка ў духаў, што маглі ўсяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прад-меты, атрымала назву «фетышызм». Фетыш (ідал, амулет) — гэта прадмет, які будзе дапамагаць яго ўладальніку. Кожны род меў сваю свяшчэнную жывёлу — «татэм». Вера ў звыш-натуральную сувязь паміж членамі роду і якой-небудзь жы-вёлай ці раслінай называецца татэмізмам. Анімізм, феты-шызм і татэмізм — адны з першых формаўрэлш'г'.
Узнікненне рэлігійных вераванняў, а таксама гаспадар-чыя заняткі першабытных людзей паўплывалі на ўзнікнен-не мастацтва. Першымі яго помнікамі сталі статуэткі жан-чын, мужчын, лася, качкі, арнамент (узор) на гліняным посудзе, малюнкі на косці, жаночыя ўпрыгажэнні — падвескі, пацеркі, лунніцы, зашпількі, музычныя інструменты — бубен, дудкі.



2 часть

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

Все 46 вопросов к 23 билетам ]
1. Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Царскім урадам заходнія губерні былі аб'яўлены наваенным становішчы. Забаранялася дзейнасць усіх палітычных партый, правядзенне сходаў, шэсцяў, забастовак, распаўсюдж- ванне газет і кніг. Урад разгарнуў сярод насельніцтва шыро-кую прапаганду ў «абарону цара і Айчыны», за «перамогу рускай зброі». Сярод палітычных партый толькі бальшавікі выступілі супраць вайны з выкрыццём яе антынароднага характару. Яны адмовіліся падтрымліваць урад. 3 асуджэн-нем вайны выступілі прадстаўнікі беларускага нацыяналь-нага руху. У занятай нямецкімі войскамі Вільні браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. Ён стаў цэнтрам на-цыянальнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі был і засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскімі войска-Mi была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У верасні 1915 г., прарваўшы фронт у раёне Свянцян, групоўка нямецкай арміі захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Толькі велі-зарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць наступление немцаў і адкінуць іх войскі ў раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г_ расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск—Паста-вы—Баранавічы—Пінск. Пад нямецкай акупацыяй (ваеннай уладай) апынулася 1/4 частка Беларусі, дзе да вайны пра-жывала 2 млн чалавек. Тут усталяваўся акупацыйнырэжым.
Вясной 1916 г. на тэрыторыі Беларусі па ўзгадненні з Англіяй і Францыяй рускае камандаванне правяло насту-пальную аперацыю ў раёне возера Нарач. Цаной вялікіх страт расійскія войскі змаглі адцягнуць на сябе значную колькасць германскіх рэзерваў і аблегчыць цяжкае становішча фран-цузскай арміі. Аднак дабіцца рашаючых вынікаў уНарачан-скай наступальнай аперацыг не ўдалося. Яна закончылася безвынікова, з вялікімі стратамі для расійскай арміі. Частка астанкаў загінуўшых у час наступления салдат расійскай арміі дагэтуль знаходзіцца ў раёне возера Нарач непахаванай. Няўдачы баявых дзеянняў царскай арміі ў 1915—1916 гг., велізарныя людскія, матэрыяльныя, тэрытарыяльныя страты выклікалі рост антыўрадавых настрояў.
2. Баявыя дзеянні моцна паўплывалі на сацыяльна-эка-намічнае становішча. Усходняя частка Беларусі ўяўляла сабой прифронтовую зону.Тут знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў расійскай арміі. Адступленне ў 1915 г. ра-сійскіх войскаў, пагроза нямецкай акупацыі выклікалі маса-вае, часта прымусовае бежанства жыхароў Беларусі на ўсход. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы для патрэб фронту.
У вёсцы востра адчуваўся недахоп мужчынскіх рук. За гады вайны толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай гу-бернях у расійскую армію быломабілізавана (прызвана) больш за палову ўсіх працаздольных мужчын. Усё гэта разам з бежанствам і бясконцымі рэквізіцыямі (адабраннем маё-масці на патрэбы арміі) у выніку мела рэзкае скарачэнне па-сяўной плошчы і павелічэнне гаспадарак, якія пазбавіліся кароў і коней.
3-за адсутнасці паліва, сыравіны, працоўных мужчынскіх рук у цяжкім становішчы знаходзілася прамысловасць. Разам з тым павялічылі выпуск тыя прадпрыемствы, якія былі скіраваны на выпуск ваеннай прадукцыі. Вялікія ваенныя расходы выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкас зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

Комментариев нет:

Отправить комментарий